May 26th, 2012
Зараз самыя важныя рэчы - гэта скалалазанне, Фрэддзі Меркуры, Курт Воннегут, і Я!
April 26th, 2012
(прывучаю суседзяў зверху да добрай музыкі. прычым улічаваючы, што яны дзень дрыхнуць, а ноч гудзяць, прычым кожную ноч, да раніцы усе бу-бу-бу, і музыка, і танцы, думаю, зараз самы час урубіць Фрэддзі на ўсе мае калонкі, якія, паверце на слова, нашмат гучней і мацней тых, якія маюць суседзі. карацей, пад'ем, сукіны дзеці!)
April 24th, 2012

Палац Гарваттаў у Нароўлі.
April 22nd, 2012
я з малога (амаль 10) не магу. сення ідзем па вуліцы утрох (я, малы, і меншы малы) і нясем самага меншага віяланчэль. інструмент нейкі цяжкі, таму нясем з малым-старэйшым па чарзе. малы (які і есць ўладальнік віяланчэлі) на маю рэпліку "можа, ужо б ты яе пацягнуў, то мы стаміліся" кідае грэбліва праз плячо: "я вельмі вядомы і ўсімі паважаны чалавек, каб праз усю Савецкую несці віяланчэль!!!" мы са старэйшым-малым ледзь не ўпалі са смеху, але смяяліся, падалі са смеху, але неслі яго віяланчэль.... :) Такія справы.
April 21st, 2012
Слухаю Высоцкага на ўсю моц, суседзі хай лопнуць ад злосці. Прыйдуць, скажу, як яны - маю права да 23.00 :)
April 17th, 2012
бедныя, бедныя зомбі. не, не шкада, нікога. як учора чытала ў Генры Міллера - "Я па-за чалавецтвам" Нічога агульнага не хачу мець ні з кім, ні з чым.
March 30th, 2012
Песня - пра учарашнія прыгоды з тупіцамі зверху з іх тупымі песнямі, буханнямі і траханнем як сабакі ў пад'ездзе
March 16th, 2012
Праз гадзіну з паловай - спаборніцтвы, прашу ў Фрэддзі дапамогі!!! Слухаю яго "Dont stop me now" . Хвалююся! Спадзяюся, некалькі песенек любімых ад Фрэддзі Меркуры дапамогуць мне! :)
March 3rd, 2012
Файны ролік, як гатуюць ежу шведы! Вельмі падабаецца, я прыкладна так гатую, таму вельмі здізвілася і ўразілася, калі ўбачыла гэты ролік - што яшчэ есць людзі, якія, як я, гатуюць. Асабліва калі я гатую "торты-пірагі", то вось брутальна так усе насыпаю, змешваю-пяку, і выходзіць цудоўна, а калі я пачала гатаваць традыцыйна - вымяраючы, насыпаючы, па чарзе, і етс, то нічога не атрымалася...
March 2nd, 2012
Такі класны мульт! Паглядзіце, хто хоча.
|